Прэмія Тэмплетона прызнаная
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        30.03.2012 13:51
                    
                                 
                
                
                    Сёлетнім ляўрэатам стаў Далай-Лама XIV.
                
                
                
                
               
                
                         Гэтая прэстыжная ўзнагарода прызнаецца асобам розных рэлігій за выключны ўклад у поступ дасьледаваньняў і адкрыцьцяў, што тычацца духоўнай рэчаіснасьці.
Уручэньне ўзнагароды (каля 1,7 мільёна даляраў) адбудзецца 14 траўня ў катэдры  сьвятога Паўла ў Лёндане. Далай-Лама XIV зьяўляецца заснавальнікам Інстытуту дасьледаваньняў над навукай і будызмам „Mind & Life Institute”.
Першай ляўрэаткай Прэміі Тэмплетона была Маці Тэрэза з Калькуты. Сярот ляўрэатаў ёсьць Алаксандар Салжаніцын, К’яра Любіх ды ксёндз Міхал Гельлер.
кр