Першы кот Расеі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        28.03.2012 18:05
                    
                                 
                
                
                    Увесь сьвет абмяркоўваў прапажу (якой не было) ката Мядзьведзева. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Інфармацыя пра тое, што супрацоўнікі праваахоўных органаў шукаюць ката прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзведзева, падарвала Інтэрнэт. 
У топах пошукавых сыстэм кот Дарафей заняў першае месца. Карыстальнікі Інтэрнэту пачалі актыўна абмяркоўваць хатняга ўлюбёнца прэзыдэнта Расеі. Зьнікненьне Дарафея з кожнай хвілінай абрастала новымі падрабязнасьцямі. У сетцы нават зьявіліся паведамленьні пра тое, што прэзыдэнцкага гадаванца шукаюць супрацоўнікі праваахоўных органаў, а празь некаторы час да пошуку далучыліся й спэцназ з арміяй.
«Кот вырашыў сыйсьці ў апазыцыю», - жартавалі блёгеры.
Сам расейскі прэзыдэнт, даведаўшыся пра тое, што паднялася ў інтэрнэце мітусьня вакол хатняга ўлюбёнца, абверг прапажу ката ў сваім “Твітэры”. Гэты пост на некаторы час стаў самым папулярным паведамленьнем ў сусветным рэйтынгу мікраблёгаў.
вс