Бэнэтыкт XVI сустрэўся з Кастра
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.03.2012 11:39
Ватыкан і Гавана не выключаюць чарговай сустрэчы Бэнэдыкта XVI з Раулем Кастра яшчэ сёньня.
Амаль гадзіну працягвалася сустрэча Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI з кубінскім лідарам Раулем Кастра. Сустрэча прайшла ў Гаване, другога дня візыту галавы Каталіцкага касьцёла на Кубе.
Кубінскі лідар гасьціў Папу Рымскага ў сваёй рэзыдэнцыі на Пляцы рэвалюцыі. Пасьля заканчэньня размоваў не было прэс-канфэрэнцыі для журналістаў.
Сустрэча мела распачаць прагрэс у адносінах паміж Ватыканам і Гаванай ды ў правядзеньні рэформаў у камуністычнай краіне. Аднак экспэрты не сумняюцца – зьменаў на Кубе трэба будзе яшчэ пачакаць.
Тым часам як Ватыкан, так і Гавана не выключаюць чарговай сустрэчы Бэнэдыкта XVI з Раулем Кастра яшчэ сёньня.
аз