Logo Polskiego Radia
Print

Фукусіма: сьмяротнае выпраменьваньне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.03.2012 11:37
Зафіксаванае выпраменьваньне ў дзесяць разоў перавышае сьмяротную дозу.

/

У зачыненай японскай АЭС „Фукусіма”, якая была пашкоджаная падчас землятрусу ў мінулым годзе, зафіксаваныя рэкордныя дозы сьмяротнага радыеактыўная выпраменьваньня.

Яно ў дзесяць разоў перавышае сьмяротную дозу. Гэта найвышэйшы ўзровень выпраменьваньня з моманту аварыі на АЭС. Таксама ўзровень вады, якая павінна ахалоджваць рэактар, намнога меншы, чым спачатку лічылі экспэрты.

Пра сытуацыю на электрастанцыі паведаміў апэратар АЭС „Фукусіма”. Экспэрты правяралі рэактар адмысловым зондам. Цяпер яны прызнаюць, што зьнішчэньні на АЭС намнога большыя, чым пачаткова меркавалася. Паводле назіральнікаў, два астатнія рэактары атамнай электрастанцыі могуць быць у яшчэ горшым стане.

Тым часам фірма „Tepco” – уладальнік АЭС гарантуе, што АЭС бясьпечная.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт