Самаспаленьне ў знак пратэсту
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
27.03.2012 06:00
Ужо 30 тыбэтцаў спалілі сябе, пратэстуючы супраць асыміляцыі з боку Кітаю.
Fot. Damian Dovarganes AP/Gazeta Wyborcza
У Дэлі 27-гадовы тыбэцец спаліў сябе, пратэстуючы супраць візыту прэзыдэнта Кітаю Ху Дзіньтаа ў Індыю. Самаспаленьне зьдзейсьніў Джампэл Ешы, які ўцёк з Тыбэту ў 2006 годзе. Адбылося гэта падчас мітынгу пратэсту супраць візыту кітайскага кіраўніка. Ху Дзіньтаа намераны прыехаць Уу Дэлі, каб ўдзельнічаць у саміце краінаў групы BRICS.
Арганізатары мітынгу не спадзяваліся такога драматычнага разьвіцьця падзеяў. “Відавочна, Джампэл Ешы лічыў самаспаленьне адзіным шляхам, каб прыцягнуць увагу сьвету да пакутаў тыбэтцаў”, - кажуць яны. Мітынгоўцы выступаюць супраць росту кітайскай ваеннай прысутнасьці ў Тыбэце, прымусовай асыміляцыі, а таксама рэлігійнаму перасьледу буддыйскіх манахаў.
У Індыі, Тыбэце і Нэпале ў знак пратэсту супраць паітыкі Кітаю спалілі сябе ўжо 30 чалавек.
IAR/ап