Logo Polskiego Radia
Print

Эштан Кучэр паляціць у космас

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.03.2012 16:00
Квiток на двухгадзінны касьмічны палёт каштуе 200 тысячаў даляраў.

/

Вядомы галівудзкі актор Эштан Кучэр стане астранаўтам-аматарам. У кароткі касьмічны палёт ён накіруецца на борце прыватнага касьмічнага карабля, уладальнікам якога зьяўляецца канцэрн брытанскага мільярдэра Рычарда Брэнсана.

Брэнсан пацьвердзіў на сваім блёгу, што актор купіў квіток на палёт. Кучэр зьяўляецца 500 асобай, якая апынулася ў сьпісе ахвотных паляцець у космас.

Экскурсіі будуць праходзіць на борце карабля „SpaceShipTwo”, які будзе адпраўляцца ў космас з базы „Spaceport America” ў штаце Новая Мэксыка ў ЗША.

У адзін палёт адправіцца адначасова шасьцярых пасажыраў і дваіх чальцоў каманды. Карабель узьляціць на вышыню 109 кілямэтраў, адкуль відаць як чорны колер космасу, так блакіт зямлі. Турысты на некалькі хвілінаў апынуцца ў бязважкасьці. Уся экскурсія будзе працягвацца 2 гадзіны.

Пакуль што працягваюцца тэхнічныя экспэрымэнты, і тэрмін першага палёту нявызначаны.

Нагадваем, ківоток на касьмічны палёт каштуе 200 тысячаў даляраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт