Logo Polskiego Radia
Print

Расея: адказ на супрацьракетны шчыт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.03.2012 18:12
Мядзьведзеў: армія павінна быць гатовая адказаць на ініцыятыву стварэньня супрацьракетнага шчыта ў Эўропе.

/

Да 2017-2018 гадоў Расея павінна быць гатовая адрэагаваць на ўзьнікненьне ў Эўропе амэрыканскага супрацьракетнага шчыта.

Пра гэта паведаміў Дзьмітры Мядзьведзеў падчас сустрэчы ў Міністэрстве абароны Расеі.

Прэзыдэнт заявіў, што Расея не адмаўляецца ад дыялёгу ды працягвае перамовы з партнэрамі па справе шчыта. Тым ня менш, дзяржава павінна падрыхтавацца да магчымасьці выкарыстаньня адэкватных вайсковых сродкаў.

Дзьмітры Мядзьведзеў паведаміў, што па гэтай справе ён перадаў адпаведныя даручэньні ўраду й Міністэрству абароны.

„Мы працягваем перамовы, але трэба падрыхтавацца да сур’ёзнага пераўзбраеньня арміі, каб яна была гатовая да адказу на ініцыятыву стварэньня супрацьракетнага шчыта ў Эўропе,”- сказаў Мядзьведзеў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт