Украіна: „EURO 2012” - парушэньні
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.03.2012 08:30
Справаздача аб фінансавых махінацыях датычыць чыноўнікаў сярэдняга й ніжэйшага ўзроўняў улады.
Паводле ўкраінскага МУС, падчас падрыхтоўкі да Чэмпіянату Эўропы па футболе „EURO 2012” у краіне здарыліся як мінімум 111 выпадкаў растраты бюджэтных сродкаў.
Справаздача аб фінансавых махінацыях датычыць выключна чыноўнікаў сярэдняга й ніжэйшага ўзроўняў улады.
Паводле дакумэнту, напрыклад, у Кіеве на рамонт студэнцкіх інтарнатаў, дзе падчас чэмпіянату маюць пражываць заўзятары, было выдаткавана на 5 мільёнаў грывен больш, чым павінна. У Львове былі растрачаныя сродкі, прызначаныя на рамонт спартыўнага цэнтру. У сваю чаргу ў Харкаве штучна завышалі кошт працаў, зьвязаных з мадэрнізацыяй тунэляў мэтро. Махінацыі здараліся нават на Закарпацьці. Гаворка ідзе пра непразрыстую працэдуру выкупу зямельных участкаў пад будаўніцтва дарогі.
Тым часам украінская апазыцыя зьвяртае ўвагу, што ў сьпіс аб’ектаў, неабходных для правядзеньня Чэмпіянату Эўропы па футболе, былі ўнесеныя шматлікія праекты, якія са згаданым мерапрыемствам нічога супольнага ня маюць. Напрыклад, пасадачная пляцоўка для верталётаў ля Канева, дзе разьмяшчаюцца паляўнічыя тэрыторыі, куды ахвотна прыязджаюць паляваць прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў.
аз