Нямецкія вайскоўцы патрабуюць узмоцніць абарону Nord Stream'у
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
15.03.2012 05:20
Газаправод можа быць прабіты 76-мм снарадам карабельнай гарматы.
Фота: salon24.pl
Бундэсвэр патрабуе лепшага забесьпячэньня газаправоду Nord Stream, участак якога праходзіць праз ваенна-марскі палігон.
Выпрабаваньні, праведзеныя намецкімі вайскоўцамі, паказалі, што расейска-нямецкі газаправод можа даць трэшчыну, калі ў яго патрапіць 76-мілімэтровы снарад, нават калі снарад ня выбухне. Надзейнай аховы расейска-нямецкаму газаправоду не дае нават слой пяску, якім зараз пакрытая труба.
Нямецкія вайскоўцы зьвярнуіся ў суд з патарбаваньнем узмоцніць ахову газаправоду, альбо выдаць спэцыяльны прававы аккт, які б рэгуляваў правядзеньне вучэньняў у яго раёне.
Расейска-нямецкі газаправод Nord Stream складаецца з дзьвюх нітак даўжынёй 1224 кілямэтры. Яго прапускная здольнасьць – 27 мільярдаў кубамэтраў газу ў год. Першая лінія была запушчана восеньню 2011 году. Другая лінія пачне працу восеньню гэтага году.
PAP/ап