Мядзьведзеў павіншаваў Пуціна 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        08.03.2012 18:49
                    
                                 
                
                
                    Каб павіншаваць Пуціна зь вяртаньнем у Крэмль, у Сочы асабіста прыляцеў Бэрлюсконі.  
                
                
                
                
               
                
                         
fot. East News
 
 
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў павіншаваў Ўладзімера Пуціна зь перамогай у прэзыдэнцкіх выбарах. Той, у сваю чаргу, паведаміў, што ў бліжэйшыя дні пачне фармаваньне новага ўраду. Мядзьведзеў і Пуцін сустрэліся на курорце “Красная поляна” пад Сочы.
Раней Пуцін неаднаразова заяўляў, што кіраўніком новага ўраду будзе Дзьмітрый Мядзьведзеў. Інаўгурацыя Ўладзімера Пуціна павінна адбыцца 7 траўня. Пасьля прысягі новага прэзыдэнта прэм’ер, згодна з канстытуцыяй, павінен падаць у адстаўку. Такім чынам Пуцін адначасова будзе заступаць на пасаду прэзыдэнта й падаваць у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра.
Мядзьведзеў і Пуцін знаходзяцца ў Сочы зь серады. Учора ўвечары да іх далучыўся былы прэм’ер Італіі Сільвіё Бэрлюсконі, які асабіста прыляцеў, каб павіншаваць свайго даўняга прыяцеля Пуціна зь вяртаньнем у Крэмль.
 ап