Арангутаны ў Таронта атрымаюць пляншэты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        04.03.2012 12:15
                    
                                 
                
                
                    Каб не сумавалі.
                
                
                
                
               
                
                         Жывёлы, якія жывуць у заапарку ў Канадзе,  сумуюць. Яны маюць мала магчымасьцяў
для творчага разьвіцьця, і таму атрымаюць сучаснае абсталяваньне для
"задавальненьня".
Экспэрты падкрэсьліваюць, што арангутаны зьяўляюцца аднымі з самых разумных
малпаў. Яны хутка вучацца, могуць вырашаць складаныя задачы, могуць
кантактавацца з дапамогай знакаў. Аднак у заапарку ня так шмат магчымасьцяў 
для інтэлектуальнага разьвіцьця.
 
Арганізацыя "Orangutan Outreach" стварыла праграму, якая паляпшае якасьць
жыцьця малпаў у няволі. Праграма ўжо працуе ў ЗША.
Вызначана, што арангутаны добра спраўляюцца з праграмамі для прагляду 
фатаграфій і фільмаў або для маляваньня.
У Таронта шукаюць прыватных асоб і кампаній, якія захочуць аддаць жывёлам свае
пляншэты.
яс