Трагічны пажар у Гандурасе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.02.2012 18:25
                    
                                 
                
                
                    Турэмныя наглядальнікі падазраюць, што частка вязьняў уцякла, выкарыстаўшы хаос. 
                
                
                
                
               
                
                         
  У адной зь вязьніцаў Гандурасу ўспыхнуў трагічны пажар. У яго выніку, паводле розных ацэнкаў, загінулі ад 270 да 350 вязьняў. Большасьць зь іх задыхнулася дымам, іншыя атрымалі цяжкія апёкі.
 
 
Частка вязьняў выратавалася, выскачыўшы з даху будынку. Турэмныя наглядальнікі падазраюць, што частка зь іх выкарыстала хаос ды ўцякла на волю.
аз