Жанчына падпаліла сябе перад офісамі Пуціна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        12.02.2012 15:46
                    
                                 
                
                
                    Невядома чаму.
                
                
                
                
               
                
                         У Маскве 56-гадовая жанчына падпаліла сябе ў цэнтры горада, перад будынкам ураду Расiei.
Жанчына прыйшла да брамы будынка, дзе знаходзяцца офісы прэм'ер-міністра Ўладзімера Пуціна, аблілa сябе бэнзінам i падпаліла. Супрацоўнікам Фэдэральнай службы бясьпекі ўдалося патушыць полымя. Жанчына ў цяжкім стане дастаўленa ў бальніцу.
56-гадовая Вера Смоліна жыве ў Ніжнім Тагіле. Невядома, чаму яна вырашыла спаліць сябе перад сядзібай кіраўнікa ўраду Расei. Сьведкі сьцьвярджаюць, што янa ня мела ніякіх плякатаў і не выкрыквала ніякіх патрабаваньняў.
Расейскія агенцтвы адзначаюць, што ў яе родным горадзе Ніжні Тагіл узьніклі адны зь першых  грамадзкіх арганізацый у падтрымку Ўладзімера Пуціна.
яс