Logo Polskiego Radia
Print

Тыбэцкія манахі падпальваюць сябе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.01.2012 15:17
За апошні год у пратэсьце супраць кітайскай акупацыі Тыбэту самаспаленьне зьдзейсьніла 16 тыбэтцаў.

Улады далі жаўнерам, якія патрулююць вуліцы Льхасы, вогнетушыцелі.
Мэтады тушэньня становяца больш лагоднымі – іранізуе газэта. Манаха Табу з манастыра Кірці, які падпаліўся тры гады таму, паліцыя застрэліла. Потым прыйшоўшых у адчай сталі біць дубінкамі. 15 сакавіка мінулага году дабілі дубінкамі маладога манаха з таго ж манастыра Кірці, які абліўся бэнзінам і падпаліў сябе. Яго сьмерць запачаткавала хвалю самаспаленьняў будыйскіх манахаў. Апошнім часам у Нгабе 14 студзеня падпаліўся 21-гадовы хлопец. Ён такім чынам выступаў у абарону роднай мовы. Паводле некаторых крыніц, паліцыя дабіла яго палкамі з цьвікамі. Пасьля тушэньня агню звычайна паміж назіральнікамі й паліцыяй разыгрываецца бой за цела ахвяры. У Нгабе ў такім баі загінула 40-гадовая жанчына.
-Зьяву самаспаленьняў цяжка будзе спыніць, - кажа Адам Козел з Хэльсінскай Фундацыі правоў чалавека. Асабліва, што Пэкін не прымае дзеяньняў, каб зьменшыць напружаньне. Тыбэтцы даведваюцца пра чарговыя акты самаспаленьня праз Інтэрнэт. Галасы асуджэньня нешматлікія. Бальшыня лічыць самазабойцаў героямі, якія адважыліся на найвышэйшы акт ахвяраваньня.
Будызм не падтрымлівае самазабойства, таму што яно нясе дрэнную карму. Аднак жа вырашальнай зьяўляецца матывацыя. Гісторыя будызму ведае пакутнікаў у добрай справе. Напрыклад, Буда дазволіў зьесьці сябе галоднай тыгрыцы.

Пэкін абвіняе Далай-ламу, які ўжо 62 гады жыве ў эміграцыі, у тым, што ён падтрымлівае самазабойствы. Далай-лама апсрэчыў абвінавачаньні, аднак адназначна не асудзіў людзей, якія паміраюць, выкрыкваючы яго імя.

„Тыбэтцы не настолькі неразумныя, каб пазбаўляцца жыцьця. Гэты агонь распальваюць тыраны, якія прыводзяць людзей у адчай, - напісала ў сваім блёгу найбольш вядомая тыбэцкая пісьменьніца Осэр.

Тыбэт страціў незалежнасьць у 1951 годзе.


Gazeta Wyborcza/яс

tags: Тыбэт
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт