Logo Polskiego Radia
Print

Справа супраць Кучмы спыненая

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.01.2012 18:45
Сёньня згаданае рашэньне падтрымаў апэляцыйны суд украінскай сталіцы.

/

Крымінальная справа супраць булога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы, датычная ягоная магчымага пасрэднага ўдзелу ў забойства журналіста Георгія Гангадзэ, спыненая згодна з законам.

Такую пастанову вынес Кіеўскі апэляцыйны суд. Судзьдзі не задаволілі звароту Генпракуратуры, адвакатаў удавы журналіста ды былога ахоўніка прэзыдэнта Міколы Мяльнічэнкі. Менавіта аўдыёзапісы Мяльнічэнкі, зробленыя ў тым ліку ў кабінэце Кучмы, былі асноўнымі аргумэнтамі абвінавачваньня.

У запісах голас, падобны на голас былога ўкраінскага прэзыдэнта, загадвае «закрыць рот» апазыцыйнаму журналісту.

У сувязі з тым, што запіс згаданых размоваў адбыўся бяз згоды ўкраінскага МУС, адзін зь кіеўскіх судоў пастанавіў, што абвінаваўцы ня могуць карыстацца стужкамі ў якасьці доказаў.

У сувязі з адсутнасьцю іншых доказаў, якія б сьведчылі аб віне Леаніда Кучмы, суд спыніў справу.

Сёньня пастанову падтрымаў Кіеўскі апэляцыйны суд.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт