Logo Polskiego Radia
Print

„Consumer Electronics Show”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.01.2012 16:56
У Лас-Вэгасе праходзіць атракцыён для аматараў электронных прыладаў.

/

Інтэлігентныя тэлевізары, абутак на электрычных колах ды дзясяткі новых мадэляў кампутараў, - гэта толькі некаторыя вынаходніцтвы, якія прэзэнтуюцца падчас кірмашу электронных прыладаў „Consumer Electronics Show”, што да 13 студзеня працягваецца ў Лас-Вэгасе.

Напрыклад, тэлевізар, які самастойна спалучаецца з кампутарам, гэта новы прадукт фірму „Samsung”. Вынаходнікі гарантуюць, што тэлевізар, скажам так, „устойлівы на будучыню”. Ён сам шукае ў інтэрнэце абноўленыя праграмы ды актуалізуе праграмнае забесьпячэньне. Апрача таго, прэзэтнаваны на кірмашы тэлевізар ідэнтыфікуе жэсты, голас і твар карыстальніка.

У сваю чаргу фірма „Intel”, паказала на кірмашы гэтак званыя ўльтрабукі - гэта вельмі тонкія й сучасныя ноўтбукі, якімі можна кіраваць жэстам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт