Logo Polskiego Radia
Print

Масква-Кіеў: газавыя перамовы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.12.2011 17:20
Расея хоча, каб Украіна адмовілася ад удзелу Эўрапейскай энэргетычнай супольнасьці.

/

Украінскі прэзыдэнт лічыць, што цана за 1 тысячу кубамэтраў расейскага газу для Ўкраіны не павінна перавышаць 250 даляраў. Паміж Кіевам і Масквой працягваюцца перамовы наконт газавай дамовы на будучы год.

Віктар Януковіч нагадаў, што цяпер украінцы плацяць за адну тысячу кубамэтраў блакітнага паліва 415 даляраў. Згаданая цана ўключае 100 даляраў скідкі за разьмяшчэньне на Крыме Чарнаморскага флёта.

Паводле прэзыдэнта Януковіча, Украіна ня можа сабе дазволіць на гэткую цану. Тым часам размовы прэзыдэнтаў і прэм’ер-міністраў Расеі і Ўкраіны, якія прайшлі сёньня ноччу, не далі ніякіх вынікаў.

Паводле кіеўскіх камэнтатараў, Масква хоча пераканаць украінцаў да ідэі стварэньня кансорцыюма, які б распараджаўся ўкраінскімі газаправодамі без Брусэля. Аднак на гэта Кіеў ня хоча згадзіцца. Расея таксама патрабуе, каб украінцы адмовіліся ад удзелу ў Эўрапейскай энэргетычнай супольнасьці.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт