Прэзыдэнт Прыднястроўя праіграў на выбарах
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        14.12.2011 19:30
                    
                                 
                
                
                    Упершыню за 20 гадоў Расея падтрымала іншага кандыдата.
                
                
                
                
               
                
                         
  Прэзыдэнт Прыднястроўя Ігар Смірноў праіграў у першым туры прэзыдэнцкіх выбараў. Цягам 20-ці апошніх гадоў ён ачольваў сэпаратысцкі прарасейскі рэгіён Малдовы.
У нядзелю ў Прыднястроўі прайшоў першы тур прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле абвешчаных сёньня вынікаў, у ім перамог лідар апазыцыйнай партыі „Абнаўленьне” Яўген Шаўчук. Ён атрымаў 38,5 % галасоў падтрымкі выбаршчыкаў. На другім месцы - прарасейскі Анатоль Камінскі - 26,4%. Прэзыдэнт Ігар Смірноў заняў толькі трэцяе месца. Яго падтрымалі 24,8% выбаршчыкаў.
На прэзыдэнцкіх выбарах у Прыднястроўі балатаваліся шэсьць кандыдатаў. Упершыню за 20 гадоў Расея падтрымала іншага кандыдата, а не Сьмірнова.
аз