Logo Polskiego Radia
Print

Прэмія імя А. Сахарава ўручана

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.12.2011 17:05
Ляўрэатамі сталі дэмакратычныя дзеячы з краін, дзе прайшла “арабская вясна”.

/ Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк ўручыў прэмію імя Андрэя Сахарава за 2011 год пецярым дэмакратычным дзеячам з краін, дзе прайшла “арабская вясна”.
Ляўрэатамі пасьмяротна сталі Мухамэд Буазізі з Тунісу, эгіпцянка Асмаа Мафуз, лібіец Ахмэд аль-Санусі, а таксама Разан Зэйтуна й Алі Фарза з Сырыі.
Сёлетніх ляўрэатаў абрала Канфэрэнцыя старшыняў палітычных фракцый Эўрапейскага парлямэнту.
Прэмія імя Андрэя Сахарава ўручаецца ад 1988 году. Ляўрэат атрымлівае 50 тысяч эўра прэміі.
Андрэй Сахараў – ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне міру за 1975 год, вядомы абаронца правоў чалавека й дысыдэнт у СССР. За крытыку вайны ў Афганістане быў адпраўлены ў ссылку і ўзяты пад хатні арышт. Памёр праз тры гады пасьля рэабілітацыі, у 1989 годзе.
аз
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт