Logo Polskiego Radia
Print

Арабская ліга ўводзіць санкцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.11.2011 17:30
Краіны лігі плянуюць, між іншым, сарваць з Сырыяй гандлёвыя адносіны.

/

Арабская ліга намерваецца ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да ўладаў Сырыі. Абмежаваньні ахопліваюць прыпыненьне палётаў у згаданую краіну й трансакцыяў з сырыйскім Нацбанкам.

Гэта вынікае з рэзалюцыі, апрацаванай падчас учарашняй сустрэчы лігі ў Каіры.
Паводле згаданага дакумэнту, арабскія краіны плянуюць сарваць гандлёвыя адносіны з уладамі ў Дамаску ды замарозіць іх замежныя банкаўскія рахункі.

Два дні таму закончыўся канчатковы тэрмін, які Арабская ліга вызначыла Сырыі для допуску на тэрыторыю краіны назіральнікаў. Сырыйскія ўлады не адрэагавалі на згаданы ўльтыматум.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт