Адукацыя летувіскіх палякаў: без паразуменьня
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.11.2011 12:47
Падчас сустрэчы экспэртаў паразуменьне па адукацыю летувіскіх палякаў дасягнутае не было.
Польскім й летувіскім экспэртам па адукацыі й нацменшасьцях не ўдалося дасягнуць кампрамісу ды выпрацаваць супольную канчатковую заяву.
Пра гэта паведаміў віцэ-старшыня групы, намесьнік міністра адукацыі Польшчы Міраслаў Селятыцкі.
Учора у Троках на Летуве закончылася шматгадзінная двухбаковая сустрэча спэцыялістаў.
Як паведаміў Міраслаў Селятыцкі, паразуменьня не ўдалося дасягнуць па асноўных для польскага боку справах. Гаворка ідзе пра артыкулы аб нацыянальных меншасьцях у летувіскім законе аб адукацыі.
Як паведамлялася раней, новыя правілы ўводзяць усеагульны экзамен на атэстат сталасьці па летувіскай мове ды павелічэньне колькасьці прадметаў па-летувіску ў школах з польскай мовай навучаньня.
Учарашняя сустрэча польска-летувіскай групы экспэртаў была пятай па ліку й апошняй. Папярэднія прайшлі ў Вільні, Варшаве й Аўгуставе.
Як паведаміла Польскае радыё, некалькі дзён таму ў накіраваным кіраўніку летувіскага ўраду лісьце прэм’ер Дональд Туск не падтрымаў ідэі Андруса Кубілюса стварыць чарговыя міждзяржаўныя рабочыя групы па гэтаму пытаньню.
аз