Logo Polskiego Radia
Print

Другі ўльтыматум

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.11.2011 14:24
Арабская ліга: калі Сырыя не выканане нашыя умовы, то будуць уведзеныя санкцыі.

/

Арабская ліга дала Сырыі тры дні на заканчэньне крывавых рэпрэсіяў у дачыненьні да апазыцыі й сутыкненьняў на вуліцах сырыйскіх гарадоў.

Пасьля сустрэчы ў сталіцы Марока міністры замежных справаў лігі заявілі, што калі Сырыя не выканане згаданых умоваў, то супраць яе будуць уведзеныя санкцыі.

Нагадаем, гэта ўжо другі ўльтыматум, які краіны Арабскай лігіі высунулі супраць уладаў Сырыі. Тэрмін першага закончыўся ўчора.

Раней Арабская ліга ды Турцыя заявілі, што не падтрымліваюць магчымага ўзброенага ўмяшальніцтва ў Сырыю.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт