Logo Polskiego Radia
Print

Конга прадае нелегальны ўран

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.11.2011 14:50
Ізраільцяне падазраюць, што іранская ядзроная праграма працуе на ўране Конга.

/

Улады Дэмакратычнай Рэспублікі Конга нелегальна здабываюць уран на тэрыторыі былой правінцыі Катанга, на поўдні краіны.

Руда, якая можа быць выкарыстаная для прадукцыі ядзернай зброі, прадаецца без аніякага кантролю й абмежаваньняў, - паведаміла ізраільскае грамадзкае тэлебачаньне, на падставе праведзенага журналісцкага сьледзтва.

Уран дабываецца ў зачыненай у 60-х гадох шахце, зь якой, дарэчы, паходзіў таксама ўран, выкарыстаны для пабудовы атамных бомбаў, скінутых на Хірасіму й Нагасакі.

Журналістцы ізраільскага тэлебачаньня ўдалося амаль завершыць грашовую апэрацыю, у рамках якой за амаль 200 тысячаў даляраў яна магла атрымаць тону руды ўрану. Пры гэтым ніхто не цікавіўся, хто яна такая й навошта ёй уран.

Ізраільцяне падазраюць, што ўран, якім у сваёй ядзернай праграме карыстаецца Іран, паходзіць менавіта са згаданай крыніцы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт