МКС - новая каманда астранаўтаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.11.2011 15:00
У склад новай каманды ўвайшоў амэрыканец i два расейцы.
Учора новая каманда касманаўтаў апынулася на борце Міжнароднай касьмічнай станцыі.
Чальцы «Экспэдыцыі 30» дасягнулі мэты пасьля ўдалага старту з касмадрома Байканур у Казахстане ды двух дзён палёту.
У склад новай каманды увайшоў, між іншым, амэрыканскі астранаўт Дэн Брубанк ды два расейцы - Антон Шкаплераў і Анатолій Іванішын.
Цягам бліжэйшых некалькіх дзён новая каманда будзе пераймаць камандаваньне Міжнароднай касьмічнай станцыяй.
Нагадаем, яшчэ ў гэтым месяцы трое прысутных на станцыі касманаўтаў вярнуцца на Зямлю. У сьнежні на іхнае месца паляцяць новыя людзі.
Цягам некалькіх месяцаў на арбіце астранаўты будуць праводзіць навуковыя дасьледаваньні, у прыватнасьці, шукаць касьмічную антыматэрыю. Яны таксама выйдуць на арбітальны шпацыр.
Каманда вернецца на Зямлю ў палове сакавіка будучага году.
аз