Самалі пагражае халера
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.11.2011 08:00
Пасьля стыхіі засухі цяпер жыхары Самалі пакутуюць ад паводкі й яе наступстваў.
fot. EPA
Самалі пагражае эпідэмія халеры, - асьцерагае Сусьветная арганізацыя здароўя. Цягам апошніх месяцаў згаданую афрыканскую краіну закранула найбуйнейшая за апошнія гады засуха.
У сваю чаргу, цяпер дзяржава пакутуе ад сур’ёзных паводак. Забруджаная вада спрычынілася да раптоўнага выбуху эпідэміі халеры.
Прэс-сакратар Сусьветнай арганізацыі здароўя Тарык Ясарэвіч паведаміў, што цягам апошніх тыдняў фіксуецца рост захворваньняў. За першыя два тыдні кастрычніка былі зафіксаваныя 2 810 выпадкаў халеры. 33 заражаных асобаў памерлі ў яе выніку. У тым жа месяцы былі атрыманыя 34 пробы ад магчымых хворых са сталіцы - Магадзішу. Аказалася , што 44% зь іх сапраўды заражаныя.
Тым часам дапамога асобам пацярпелым у вынікі засухі ці цяпершніх паводкаў мае складаны характар. Найбольш сур’ёзнай перашкодай зьяўляецца працяглы ўнутранны канфлікт паміж уладамі ды мясцовымі баявікамі. На практыцы ўлада ўраду Самалі зводзіцца выключна да тэрыторыі сталіцы краіны.
аз