Немцы крытыкуюць эўрабанк
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.11.2011 20:30
Нямецкіх эканамістаў хвалююць паводзіны Эўрапейскага цэнтральнага банку.
Група эканамічных дарадчыкаў ураду Нямеччыны папярэдзіла Эўрапейскі цэнтральны банк аб магчымасьці страты даверу. Гэта зьвязанае з тым, што гэтая фінансавая ўстанова скупляе даўгавыя аблігацыі запазычаных краінаў эўразоны.
Паводле апублікаванай сёньня справаздачы Нямецкай рады эканамічных экспэртаў, інвэставаньне Эўрапейскім цэнтральным банкам у каштоўныя паперы запазычаных краінаў эўразоны зьнішчае фінансавую дысцыпліну, якой ад краінаў-даўжнікоў патрабуюць фінансавыя рынкі. Такія дзеяньні, паводле немцаў, не матывуюць згаданых дзяржаваў да паляпшэньня іх фінансавай сытуацыі.
Паводле дарадчыкаў нямецкага ўраду, Эўрапейскі цэнтральны банк падвяргае сумневам свой прэстыж ды імідж шляхам друкаваньня пустых эўра й набыцьця за іх аблігацый.
аз