Logo Polskiego Radia
Print

„На Бога спадзяемся”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.11.2011 06:00
Такі дэвіз у ЗША прапагандуюць рэспубліканцы.


Рэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў ЗША прычыніліся да прыняцьця рэзалюцыі, заданьне якой - распаўсюджваць значна шырэйшае выкарыстоўваньне дэвіза „На Бога спадзяемся” ("In God We Trust"), які зьяўляецца афіцыйным лёзунгам ЗША з 1956 года.

Дэвіз вядомы ва ўсім сьвеце галоўным чынам дзякуючы банкнотам амэрыканскіх даляраў. Паводле рэспубліканцаў, ён заслугоўвае, каб яго выкарыстоўвалі шырэй. Таму рэзалюцыя „падтрымлівае й заахвочвае да публічнага выкарыстоўваньня нацыянальнага лёзунга ў школах, установах і дзяржаўных будынках”.

Дэмакраты моцна скрытыкавалі ініцыятыву, назваўшы яе цалкам непатрэбнай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт