Logo Polskiego Radia
Print

Злачынства супраць чалавецтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2011 15:08
Альбэрт Фухіморы абвінавачваецца ў плянах ліквідацыі андыйскіх індзейцаў.

/

Выданьне „Gazeta Wyborcza” паведамляе пра тое, што Генпракуратура Пэру абвінавачвае рэжым прэзыдэнта Фухіморы ў прымусовай стэрылізацыі больш як 200 тысячаў індзейскіх жанчын.

Вынікі расьсьледаваньня Спэцкамісіі міністэрства аховы здароўя (пасьля шматлікіх гадоў сьледзтва няўрадавых арганізацыяў, пракуратуры й парлямэнцкіх камісіяў) на тэму гэтак званай палітыкі плянаваньня сям’і й хірургічнай кантрацэпцыі ў гадох 1995-2000 жахлівыя. Паводле іх, праграма падтрымкі здароўя ў грамадзтве й прадухіленьня эпідэміяў у горных рэгіёнах Пэру, на якую ўрад атрымліваў сродкі ад міжнародных арганізацыяў, на самой справе была злачынным плянам ліквідацыі бедных андыйскіх індзейцаў.

Абвешчаная толькі што справаздача ўтрымлівае больш за 215 тысячаў выпадкаў прымусовай стэрылізацыі жанчын зь індзейскіх плямёнаў Пэру.

Камісяй знайшла дакумэнты, якія сьведчаць пра тое, што праграмай асабіста кіраваў Альбэрта Фухіморы - прэзыдэнт Пэру ў 1990-2000 гадох. На падставе прадстаўленых доказаў мясцовая пракуратура палічыла выпадкі прымусовай стэрылізацыі злачынствам супраць чалавецтва, - паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт