За нацыянальнасьць у пашпарце
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.11.2011 08:00
Адсутнасьць графы «нацыянальнасьць» у пашпарце пазбаўляе тоеснасьці.
Амаль палова расейцаў хоча, каб у іхных пашпартах была графа аб нацыянальнай прыналежнасьці.
Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага цэнтрам сацыялягічных дасьледаваньняў Юрыя Левады.
Нагадаем, гэткі абавязак існаваў у Савецкім Саюзе ды быў адменены адмысловым законам на пачатку 1990-х гадоў.
Тым часам паводле расейцаў ды прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, адсутнасьць дадзеных пра нацыянальнасьць пазбаўляе тоеснасьці. Такім чынам лічыць 48% рэспандэнтаў цэнтру Юрыя Левады.
аз