Logo Polskiego Radia
Print

Кітай змагаецца з СО2

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.10.2011 09:30
Да канца 2020 году КНР плянуе павялічыць энэргаэфэктыўнасьць на больш чым 40%.

/
Кітай заяўляе пра зьмяншэньне выкіду ў атмасфэру вуглякіслага газу. У прыватнасьці, урад КНР ня хоча дапусьціць да таго, каб аб’ём шкодных газаў, выкіданых айчыннай прамысловасьцю, дасягнуў амэрыканскага ўзроўню.

Калі казаць пра агульны аб’ём выкіду вуглякіслага газу, дык Кітай ужо даўно апярэдзіў Амэрыку. Згаданая краіна ў глябальным маштабе выкідвае найбольш парніковых газаў. Аднак гэтым разам гаворка ідзе пра эмісію СО2 у пераліку на аднаго жыхара краіны.

Паводле прагнозаў, у гэтым аспэкце Кітай зможа дасягнуць узроўня ЗША ў 2017 годзе. Падчас апошніга візыту ў Вялікабрытанію прадстаўнік кітайскай Камісіі па разьвіцьці й рэформах заявіў, што КНР будзе старацца, каб гэта ня здарылася.

Паводле яго, Кітай плянуе зьвяртаць большую ўвагу на энэргетычнае зьберажэньне й зьмяншэньне ролі вугалю ў эканамічным разьвіцьці краіны. Згодна дзейснага нацыянальнага пляну, да канца 2020 году Кітай хоча павялічыць энэргетычную эфэктыўнасьць на больш чым 40%.

У ацэнцы большасьці навукоўцаў, вуглякіслы газ, да эмісіі якога прычыняецца дзейнасьць чалавека, зьяўляецца галоўнай прычынай глябальнага росту тэмпэратуры й кліматычных зьменаў у сьвеце.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт