Філіпіны: чагровы тайфун
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        01.10.2011 15:21
                    
                                 
                
                
                    Згаданы рэгіён яшчэ не пасьпеў справіцца з наступствамі апошняй катастрофы. 
                
                
                
                
               
                
                         
  Другі цягам апошніх дзён тайфун абрушыўся на Філіпіны. Хуткасьць ветру на выспах дасягае 160-ці кілямэтраў у гадзіну. Ідзе праліўны дождж. Жыхарам Філіпінаў зноў пагражаюць паводкі  й апоўзьні.
Найгорш сытуацыя выглядае на поўначы выспы Люзан, тым больш, што згаданы рэгіён пакуль яшчэ не пасьпеў справіцца з наступствамі апошняй катастрофы, у якой загінулі, як мінімум 50 чалавек. Тысячы людзей апынуліся без дамоў.
На Філіпіны тайфуны абрушаюцца даволі часта – як мінімум 20 разоў цягам году.
аз