Logo Polskiego Radia
Print

Справа К.Бакіева

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.09.2011 17:39
Кіргізстан зноў будзе патрабаваць у Беларусі выдачы К.Бакіева.

Улады Кыргызстана маюць намер адправіць у Беларусь новы запыт аб выдачы былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Запыт будзе накіраваны ў сувязі з расьсьледаваньнем справы аб забойстве экс-кіраўніка апарата прэзыдэнта Медэта Садыркулава.

Садыркулаў загінуў у сакавіку 2009 года празь некалькі дзён пасьля сваёй гучнай адстаўкі. Пазадарожнік, на якім ён вяртаўся з Алматы, быў знойдзены цалкам згарэлым на горнай дарозе пад Бішкекам. Следзтва й суд прыйшлі да высновы, што палітык загінуў у выніку ДТЗ. На гэтым тыдні аднак было абвешчана, што Садыркулаў загінуў у выніку забойства, заказчыкам якога выступіў брат Курманбека Бакіева - Жаныш Бакіеў.

Курманбек Бакіеў, зрынуты з пасады прэзыдэнта Кыргызстана ў выніку народных хваляваньняў у красавіку 2010, прыбыў у Беларусь зь неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі па запрашэньні Аляксандра Лукашэнкі. Мяркуецца, ён да гэтага часу знаходзіцца ў Беларусі.

У сябе на радзіме Бакіеў абвінавачваецца ў службовых злачынствах і саўдзеле ў масавых забойствах.

паводле БелаПАН/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт