Разьбіўся самалёт з хакеістамі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        07.09.2011 16:20
                    
                                 
                
                
                    Паводле апошніх паведамленьняў, загінулі 43 чалавек, 2 асобы выжылі катастрофу.
                
                
                    
                        
Фота: AFP
                     
                
                
                
               
                
                         
Фота: AFP
  Самалёт ЯК-42 з хакейнай камандай „Лякаматыў” на борце разьбіўся падчас узьлёту ў аэрапорце „Туношна” Яраслаўскай вобласьці.
 
Паводле апошніх паведамленьняў, загінулі 43 чалавек, 2 асобы выжылі катастрофу. Паводле агенцтва „Інтэрфаx”, адной зь іх зьяўляецца чалец экіпажу самалёта.
Як паведамляюць беларускія СМІ, расейскія хакеісты накіроўваліся ў Менск на матч Кантынэнтальнай хакейнай лігі зь менскім „Дынама”.
Паводле паведамленьняў расейскіх журналістаў, на борце была ўся каманда „Лякаматыва”.
Нагадаем, у бягучым сэзоне кантракт з „Лякаматывам” падпісаў вядомы беларускі хакеіст Руслан Салей.  Сярод пасажыраў мог знаходзіцца яшчэ адзін беларускі хакеіст Сяргей Астапчук.
У склядзе ярасляўскай каманды, апрача грамадзян Расеі знаходзяцца таксама грамадзяне Беларусі, Латвіі, Польшчы, Украіны, Нямеччыны, Чэхіі й Швэцыі, а сярод трэнэраў - грамадзяне Канады й Фінляндыі.
Міжурадавы авіяцыйны камітэт паклікаў адмыслёвую камісію для расьсьледаваньня прычын катастрофы. 
аз