Эгіпет рыхтуе апэрацыю на паўвыспе Сынай
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.08.2011 15:40
Паўночная частка паўвыспы Сынай - гэта найбольш небясьпечны рэгіён у Эгіпце.
Эгіпет рыхтуецца да буйной вайсковай апэрацыі ў паўночнай частцы паўвыспы Сынай.
Акцыя будзе накіраваная супраць іслямскіх экстрэмістаў, якія дзейнічаюць у гэтым рэгіёне. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ў правінцыю накіраваныя некалькі тысячаў жаўнераў, танкі й бронетранспартэры.
Узброеныя дзеяньні пройдуць непадалёк мяжы з Сэктарам Газа.
Паўночная частка паўвыспы Сынай – найбольш небяспечная частка Эгіпту. У згаданым рэгіёне дзейнічаюць кантрабандысты й нелегальныя гандляры зброяй, якія супрацоўнічаюць з баевікамі палестынскага Хамасу.
аз