Logo Polskiego Radia
Print

У Брэйвіка ня было памочнікаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.08.2011 18:52
Паводле паліцыі, на допытах Брэйвіка дае дэталёвыя паказаньні.

/

Нарвэская паліцыя ўпэўнена, што экстрэміст Андэрс Брэйвік дзейнічаў у адзіночку. Паводле апошніх вынікаў сьледзтва, ён сам заплянаваў і зьдзейсьніў як тэракт у цэнтры Осла, так і страляніну на высьпе Ўтоя.

Мясцовая паліцыя паведамляе, што падчас допытаў мужчына дае дэталёвыя паказаньні. Учарашняе слуханьне працягвалася 10 гадзінаў ды засяроджвалася на этапе падрыхтоўкі тэрактаў і падрабязнасьцяў іх правядзеньня.

Падчас прэс-канфэрэнцыі ў Осла кіраўніцтва нарвэскай паліцыі рашуча не згадзілася з абвінавачваньнямі наконт хаатычнага й працяглага характару акцыі 22 ліпеня.

аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт