Нямецкія ўлады заклікалі грамадзтва не падтрымліваць нэанацызму
З гэткім заклікам выступіў кіраўнік МУС пасьля забойства нямецкага палітыка.
Міністар унутраных спраў Нямеччыны Хорст Зэехофэр паведаміў у Бундэстагу, што арыштаваны Стэфан Эрнст прызнаўся ў забойстве палітыка ХДС з гораду Касэль Вальтэра Любкэ. 
Стэфан Эрнст зьяўляецца прыхільнікам, а калісьці быў актыўным членам нэанацысцкіх груп у Нямеччыне.
Кіраўнік МУС Нямеччыны заклікаў грамадзтва не падтрымліваць групы, зьвязаных з нэанацысцкай ідэалёгіяй. Ён запэўніў, што нямецкая дзяржава заўсёды будзе змагацца з усімі сымптомамі нэанацызму. 
Паводле яго, грамадзтва павінна падтрымліваць дзеяньні ўладаў, накіраваныя на барацьбу зь нянавісьцю, расізмам, антысэмітызмам і ксэнафобіяй. 
„Мы даб’емся посьпеху толькі тады, калі грамадзтва нам дапаможа”, - дадаў кіраўнік МУС.
Паводле справаздачы, апублікаванай баварскім тэлебачаньнем, 40% мэраў нямецкіх гарадоў атрымлівалі пагрозьлівыя лісты. На многіх зь іх нападалі. Паліцыя сьцьвярджае, што большасьць з гэтых пагроз напісалі людзі, зьвязаныя з нэанацысцкімі арганізацыямі.
аз
 Міністар унутраных спраў Нямеччыны Хорст Зэехофэр паведаміў у Бундэстагу, што арыштаваны Штэфан Эрнст прызнаўся ў забойстве палітыка ХДС з гораду Касэль Вальтэра Любкэ. 
Штэфан Эрнст зьяўляецца прыхільнікам, а калісьці быў актыўным членам нэанацысцкіх груп у Нямеччыне.
Кіраўнік МУС Нямеччыны заклікаў грамадзтва не падтрымліваць групaў, зьвязаных з нэанацысцкай ідэалёгіяй. Ён запэўніў, што нямецкая дзяржава заўсёды будзе змагацца з усімі сымптомамі нэанацызму. 