Тысячы альбанцаў з розных рэгіёнаў краіны сабраліся ў пятніцу ўвечары ў цэнтры Тыраны на антыўрадавай дэманстрацыі. Лідар апазыцыі Лузлім Баша заявіў, што ўдзельнікі пратэсту зрабілі моцны пасыл сьвету, які павінны заўважыць у Лёндане, Вашынгтоне, Парыжы й Брусэлі.
Дэманстранты крычалі: „Рама, сыдзі!" й сымбалічна скінулі бюст прэм'ера, які раней паставілі перад сядзібай кіраўніка ўраду.
Лузлім Баша падкрэсьліў, што ня будзе перамоваў з урадам Эдзі Рамы, якога апазыцыя абвінавачвае ў карупцыі. Раней прэзыдэнт Ілір Мэта заклікаў да мірнага характару дэманстрацыі.
Антыўрадавыя пратэсты працягваюцца ў Альбаніі зь сярэдзіны лютага. У сувязі з напружанай сытуацыяй прэзыдэнт адмяніў мясцовыя выбары, прызначаныя на 30 чэрвеня. Аднак прэм’ер палічыў гэты крок неканстытуцыйным і заявіў, што выбары пройдуць паводле ранейшых плянаў.
У сваю чаргу кіруючая Альбанская сацыялістычная партыя накіравала ў парлямэнт заяву з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта.
Прэм'ер абвінавачвае апазыцыю ў тым, што сваімі дзеяньнямі тармозіць перамовы аб уступленьні краіны ў Эўразьвяз.
аз