У Львове чорнай фарбай аблілі будынак консульства Беларусі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.06.2019 10:14
Адкрытая крымінальная вытворчасьць паводле ч.1 арт. 296 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (хуліганства).
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
У Львове 21 чэрвеня, невядомыя аблілі чорнай фарбай фасад будынка, дзе разьмяшчаецца ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь, інфармуе „Свабода”.
Пра гэта паведамілі ў аддзеле камунікацыі Галоўнай управы Нацыянальнай паліцыі ў Львоўскай вобласьці.
Паводле паведамленьня, невядомыя ноччу аблілі фарбай сьцены, акно, дзьверы й таблічку з надпісам назвы консульства Беларусі ў Львове.
Адкрытая крымінальная вытворчасьць паводле ч.1 арт. 296 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (хуліганства). Максымальнае пакараньне, прадугледжанае санкцыяй артыкулу, - да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
аз