Logo Polskiego Radia
Print

Рыхтуецца агульны бюджэт эўразоны

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.06.2019 15:08
Бюджэт, які ўступіць у сілу ў 2021 годзе, застанецца часткай агульнага бюджэту Эўрапейскага Зьвязу.
Саміт Эўрапейскага Зьвязу Саміт Эўрапейскага Зьвязу PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Францыя ўжо даўно настойвае на стварэньні асобнага бюджэту для эўразоны. Аднак Польшча ставіцца да гэтай прапановы скептычна. Пакуль што амбіцыйныя пляны абмежаваныя. Бюджэт, які ўступіць у сілу ў 2021 годзе, застанецца часткай агульнага бюджэту Эўрапейскага Зьвязу. Яго стварэньне ня будзе зьвязанае з асобнымі ўстановамі. Гэта зьяўляецца добрай навіной для Польшчы ды іншых краінаў ЭЗ, якія дагэтуль не перайшлі на эўра.

Бюджэт эўразоны ня будзе вялікім. Сьцьвярджаецца, што на сямігадовы бюджэт прызначаць некалькі дзясяткаў мільярдаў эўра. Цяперака, краіны, якія захавалі нацыянальныя валюты, павінны сачыць за тым, каб падчас перамоваў аб выдатках усяго Эўрапейскага Зьвязу ня было пералічана сродкаў у бюджэт эўразоны.

Бюджэт эўразоны павінен нагадваць згуртаваныя фонды. Асноўная мэта новага бюджэту, гэта фінансаваньне рэформаў краінаў з супольнай валютай. У агульным бюджэце эўразоны ня будзе функцыі стабілізацыі, што азначае аўтаматычную падтрымку ў выпадку фінансавых цяжкасьцяў. Паўночныя краіны ЭЗ, якія пасьлядоўна клапоцяцца аб фінансавай дысцыпліны супольнасьці, не пагадзіліся на такія прапановы.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт