Расея хоча кантраляваць неба над Чорным морам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        20.06.2019 16:13
                    
                                 
                
                
                    Крэмль накіроўвае на Крым сучасныя зьнішчальнікі Су-35.
                
                
                
                
               
                
                         Крыніцы ў Мінабароны Расеі паведамілі, што прынятае канчатковае рашэньне пра накіраваньне Су-35 у Крым. Гэтыя машыны атрымае адзін з паветраных палкоў, разьмешчаны на паўвостраве.
Паводле слоў ваеннага экспэрта Дзьмітрыя Балценкова, верагодна, новыя самалёты атрымае 38-ы полк зьнішчальнікаў, разьмешчаны ў Севастопалі ў аэрапорце «Белбек».
Крым мае асаблівае стратэгічнае значэньне, таму што дазваляе кантраляваць увесь Чарнаморскі басэйн, да якога праяўляюць павышаную цікавасьць краіны НАТО, заяўляюць у Маскве.
Су-35 лічыцца самалётам пакаленьня 4-++ і адным з найлепшых расейскіх зьнішчальнікаў. Ён здольны зьнішчаць самалёты пятага пакаленьня і эфэктыўна паражаць да 30 наземных і водных цэляў на адлегласьці да 400 км..
Узброеныя сілы Расеі маюць больш за 70 машын Су-35.
ПР/юл