Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія вайскоўцы сочаць за сытуацыяй у Польшчы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.06.2019 17:02
Крэмль рыхтуе меры ў адказ, каб прадухіліць пагрозы для бясьпекі Расеі
wikipedia.org/By The U.S. Army - Hovering Hawks, Public Domain

Масква ўважліва сочыць за сытуацыяй уздоўж сваіх межаў. У першую чаргу, расейцаў непакоіць магчымасьць павелічэньня прысутнасьці амэрыканскіх салдат на тэрыторыі Польшчы. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

Гэта рэакцыя Крамля на падпісаньне пагадненьня прэзыдэнтамі Польшчы і ЗША – Анджэем Дудам і Дональдам Трампам – аб пашырэньні абароннага супрацоўніцтва.

Польска-амэрыканскі дакумэнт прадугледжвае павелічэньне колькасьці амэрыканскіх жаўнераў на тэрыторыі Польшчы да пяці з паловай тысяч. Апроч таго ў Польшчы будзе створана штаб Вышэйшага дывізіённага камандаваньня ЗША, і разьмешчана эскадра безьпілётнікаў MQ-9.

Прэсавы сакратар Крамля не захацеў удакладніць зваротную рэакцыяй адміністрацыі прэзыдэнта Расеі на польска-амэрыканскую дэклярацыю. Пры гэтым, Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што ніхто не павінен сумнявацца, што расейскія вайскоўцы будуць надаваць вялікую ўвагу любой такой інфармацыі. "Яны аналізуюць сытуацыю і прымаюць такія меры, якія гарантуюць, каб падобныя дзеяньні ніякім спосабам не паставілі пад пагрозу бясьпеку Расеі", – сказаў прэсавы сакратар Крамля.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт