Logo Polskiego Radia
Print

У Малдове прызначылі прэм’ер-міністрам лідэра апазыцыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.06.2019 12:03
Рашэньне прыняў парлямэнт аднагалосна – за зацьвярджэньне ўраду прагаласаваў 61 дэпутат.
Foto: Wikipedia Commons/CC BY 2.0

Адразу пасьля зацьвярджэньня ўраду прэзыдэнт Ігар Дадон прывёў да прысягі членаў новага кабінэта міністраў.

Пасяджэньне парлямэнта было склікана ў суботу насуперак прынятаму напярэдадні рашэньню Канстытуцыйнага суду, згодна зь якім парлямэнт ня можа працягваць працу, а прэзыдэнт абавязаны яго распусьціць.

Новым прэм'ер-міністрам стала 47 гадовы палітык Маі Санду. З 2016 году яна кіруе правай партыяй «Дзеяньне і салідарнасьць». Была міністрам адукацыі Малдовы ў 2012-2015-х гг., вылучалася кандыдатам ў прэзыдэнты Малдовы на выбарах 2016 году.

Новы ўрад паабяцаў правесьці судовую рэформу ды абараніць краіну ад спаўзаньня ў дыктатуру.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт