ЗША дамоўвіліся з Мэксыкай наконт міграцыі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
08.06.2019 15:45
Вышынгтон спадзяецца, што гэта спыніць наплыў нелегальных мігрантаў.
Foto: Pixabay.com/CC0
Злучаныя Штаты й Мэксыка дамовіліся, што мэксыканскі бок прыме рашучыя дзеяньні, каб спыніць прыезд імігрантаў у ЗША.
У сваю чаргу Белы дом паабяцаў ня ўводзіць 5% тарыф на тавары з гэтай краіны. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у Твітэры, што прыпыніў рашэньне аб увядзеньні мытных пошлін у сувязі з дасягненьнем амэрыканска-мэксыканскага пагадненьня на нявызначаны тэрмін.
Новыя пошліны мелі пачаць дзейнічаць у панядзелак. Яны закраналі мэксыканскі экспарт у Злучаныя Штаты на суму звыш 350 мільярдаў даляраў.
Амэрыканскі прэзыдэнт заявіў, што «гэтыя меры павінны істотна зьнізіць альбо ліквідаваць цалкам нелегальную міграцыю з Мэксыкі ў Злучаныя Штаты».
пр/юл