Logo Polskiego Radia
Print

Замежны капітал уцякае з Расеі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.06.2019 11:24
З пачатку году міжнародныя інвэстары вывелі з краіны больш за мільярд даляраў.
Foto: Pixabay.com/CC0

Сёлета працягваецца адток капіталу з Расеі з прычыны санкцый ды рэпрэсій з боку сілавікоў у дачыненьні да прадпрымальнікаў.

З пачатку году з Расеі інвэстары вывялі больш за мільярд даляраў капіталу. Сярод асноўных прычына называюцца страх перад новымі санкцыямі ЗША супраць Масквы, а таксама арышт расейскім ФСБ вядомага інвэстара заснавальніка Фонду Baring Vostok Майкла Калві.

Сваё незадавальненьне жорсткай палітыкай да інвэстараў з боку Крамля выказаў амбасадар Францыі ў Расеі Сыльві Бэрманаў. Дыплямат лічыць справу супраць заснавальніка інвэстыцыйнай кампаніі Baring Vostok Майкла Калві і топ-мэнэджэра Філіпа Дельпаля – «дыскрымінацыяй».

Тым не менш, як піша газэта «Коммерсант», расійскія фондавыя індэксы застаюцца лідэрамі росту сярод індэксаў краін, якія разьвіваюцца, але падтрымку ім аказваюць унутраныя інвэстары.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт