Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін заклікаў Лёндан зачыніць справу атручэньня Скрыпаля

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.06.2019 16:36
Прэзыдэнт Расеі заклікаў «зачыніць разьдзел, зьвязаны са шпіёнамі і замахамі».
PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Пуцін заклікаў Лёндан зачыніць справу атручэньня Скрыпаля
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, ацэньваючы стасункі з Вялікабрытаніяй, заклікаў «зачыніць разьдзел, зьвязаны са шпіёнамі і замахамі». Такім чынам ён пракамэнтаваў справу атручэньня былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля.
Пуцін удзельнічаў у канфэрэнцыі з удзелам кіраўнікоў сусьветных інфармагенцтваў. Камэнтуючы факт, што Скрыпаль у мінулым быў асуджаны ў Расеі за шпіёнства на карысьць Вялікабрытаніі, Пуцін сказаў: «Гэта ж ваш агент, а ня наш, таму гэта вы шпіёнілі за намі. А што было з ім далей, мне цяжка сказаць. Нарэшце трэба пра ўсё забыць.
Пры гэтым расейскі прэзыдэнт пераконваў, што «глябальныя інтарэсы, зьвязаныя з агульнанацыянальнымі з сфэры гаспадаркі і бясьпекі, зьяўляюцца важнейшымі, чым ігры спэцслужбаў. «Я спадзяюся, што антырасейскі настрой у Вялікабрытаніі ня будуць штучна разьдзімаць, а будзе зроблены выбар на карысьць разьвіцьця нашых стасункаў і супрацы», – заявіў Пуцін.
Брытанскі ўрад пракамэнтаваў словы брытанскага ўраду. «Мы надалей будзем супрацоўнічаць з Расеяй у справах міжнароднай бясьпекі, паколькі гэта ў інтарэсах Аб’яднанага Каралеўства, але прэм’ер шматразова давала зразумець, што мы можам мець іншыя адносіны толькі ў выпадку, калі Расея памяняе свае паводзіны», – заявіла прэс-сакратар Тэрэзы Мэй.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт