Logo Polskiego Radia
Print

На высьпе Балі адбылося вывяржэньне вулькана

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.05.2019 17:12
З-за гэтага ўлады інданэзійскай выспы, папулярнай сярод турыстаў з усяго сьвету, адмянілі шэраг начных рэйсаў у і з Аўстраліі.
Foto: pixabay.com/CC0

Вульканічны попел пагражае бясьпецы палётаў. Сёньня самалёты авіякампаніі Qantas Airways, Jetstar і Virgin Airlines лётаюць згодна з раскладам.

Вывяржэньне вулькану Агунг адбылося ў ноч з пятніцы на суботу. Лава і камяні з кратэра засыпалі абшар у радыюсе 3 км. Многія навакольныя вёскі засыпаў вульканічны пыл. Пакуль няма ніякіх паведамленьняў пра ахвяры.

Улады выспы падрыхтавалі 50 тысяч ахоўных масак. На востраве па-ранейшаму дзейнічае рэжым анты вульканічнай трывогі. Аднак дагэтуль эвакуацыя не праводзілася.

Найбольш інтэнсіўнае вывяржэньне вулькану Агунг адбылося ў 1963 годзе. Тады загінула больш за тысячу чалавек, некалькі вёсак былі сьцёртыя з паверхні зямлі.

Балі, вядомая сваімі выдатнымі пляжамі і храмамі, наведваюць штогод каля 5 мільёнаў турыстаў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт