Logo Polskiego Radia
Print

Правячыя партыі перамагаюць на выбарах у Індыі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 20.05.2019 14:51
Індыя - гэта самая вялікая па колькасьці выбарцаў дэмакратычная дзяржава ў сьвеце.
Індыйская выбаршчыца пасьля галасаваньняІндыйская выбаршчыца пасьля галасаваньняPAP/EPA/RAMINDER PAL SINGH

Правячыя партыі перамагаюць на выбарах у Індыіі
На парлямэнцкіх выбарах у Індыі, паводле дадзеных экзытполаў, лідзіруе партыя прэм'ер-міністра краіны Нарэндра Модзі – Індыйская народная партыя. У панядзелак, 20 траўня, выданьне Times of India паведаміла, што Нацыянальны дэмакратычны альянс – атрымае, па дадзеных розных апытаньняў, ад 255 да 352 месцаў у парлямэнце.
Выбары ў Індыі пачаліся 11 красавіка й праходзілі ў некалькі этапаў. Галасаваньне, у якім маглі ўдзельнічаць каля 900 мільёнаў выбарцаў, завяршылася напярэдадні, 19 траўня. Чакаецца, што падлік галасоў пачнецца ў чацьвер, 23 траўня, і ў той жа дзень стануць вядомыя першыя афіцыйныя вынікі выбараў.
На выбарах 2014 году партыя прэмʼер-міністра Модзі атрымала 272 мандаты. Вынікі цяперашняга галасаваньня вырашыць, ці застанецца ён прэмʼерам на другі тэрмін. Народная палата Індыі налічвае 545 дэпутатаў, з якіх дваіх прызначае прэзыдэнт, а астатнія 543 абіраюць падчас усеагульнага прамога галасаваньня тэрмінам на 5 гадоў паводле мажарытарнай сыстэмы. Нагадаем, Індыя гэта самае вялікая па колькасьці выбарцаў дэмакратычная дзяржава ў сьвеце.

На парлямэнцкіх выбарах у Індыі, паводле дадзеных экзытполаў, лідзіруе партыя прэм'ер-міністра краіны Нарэндра Модзі – Індыйская народная партыя. У панядзелак, 20 траўня, выданьне Times of India паведаміла, што Нацыянальны дэмакратычны альянс – атрымае, па дадзеных розных апытаньняў, ад 255 да 352 месцаў у парлямэнце.

Выбары ў Індыі пачаліся 11 красавіка й праходзілі ў некалькі этапаў. Галасаваньне, у якім маглі ўдзельнічаць каля 900 мільёнаў выбарцаў, завяршылася напярэдадні, 19 траўня. Чакаецца, што падлік галасоў пачнецца ў чацьвер, 23 траўня, і ў той жа дзень стануць вядомыя першыя афіцыйныя вынікі выбараў.

На выбарах 2014 году партыя прэмʼер-міністра Модзі атрымала 272 мандаты. Вынікі цяперашняга галасаваньня вырашыць, ці застанецца ён прэмʼерам на другі тэрмін. Народная палата Індыі налічвае 545 дэпутатаў, з якіх дваіх прызначае прэзыдэнт, а астатнія 543 абіраюць падчас усеагульнага прамога галасаваньня тэрмінам на 5 гадоў паводле мажарытарнай сыстэмы.

Нагадаем, Індыя - гэта самая вялікая па колькасьці выбарцаў дэмакратычная дзяржава ў сьвеце.

паводле www.dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт