Казахстан патрабуе ад Расеі кампэнсацыю за брудную нафту
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
17.05.2019 14:04
Паводле намесьніка міністра энэргетыкі Казахстану, на танкеры ў расейскай Усць-Лузе было запампавана 598 тысяч тон забруджанай нафты.
Магістральныя трубаправоды Ўсходняй Эўропыcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0
Казахстан патрабуе ад Расеі кампэнсацыю за брудную нафту
Казахстанская нафта, якая экспартуецца праз Расею й запампоўваецца ў танкеры ў порце Ўсьць-Луга на Балтыйскім моры, была забруджаная. У сувязі з гэтым Казахстан плянуе дамагацца кампэнсацыі ад расейскага трубаправоднага манапаліста «Транснафта». Пра гэта паведаміла ў пятніцу, 17 траўня, агенцтва Reuters са спасылкай на намесьніка міністра энэргетыкі Казахстану Асэта Магаулава.
Паводле Магаулава, на танкеры ў расейскай Усць-Лузе было запампавана 598 тысяч тон забруджанай нафты. «Спачатку кампаніі-рэалізатары гэтай нафты, пагавораць з пакупнікамі пра зьніжку, а ўжо потым (казахстанскі апэратар трубаправодаў) Kaztransoil правядзе асобныя перамовы з расейскай «Транснафтай», – сказаў казахстанскі намесьнік міністра.
Нагадаем, у красавіку ўзьніклі праблемы з нафтавымі пастаўкамі з Расеі. Нафта, якая пампавалася па трубаправодзе «Дружба» была забруджаная хлярыдамі.

паводле dw.com/эж