Logo Polskiego Radia
Print

Перапоўненая людзьмі лодка затанула ля берагоў Туніса

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.05.2019 16:21
Большасьць ахвяраў – 51 чалавек, былі выхадцамі з Банглядэш, рэшта паходзіла з Марока, Эгіпту, Чаду ды іншых афрыканскіх дзяржаў.
Ацалелыя нелегалыАцалелыя нелегалыPAP/EPA/ELIO DESIDERIO

Перапоўненая людзьмі лодка затанула ля берагоў Туніса
Каля 60 нелегальных мігрантаў патанула пасьля таго як іх лодка перакулілася ў Міжземным Моры. Ахвяры катастрофы намагаліся перабрацца зь Лівіі ў Італію.
Туніскія рыбакі здолелі выратаваць 16 чалавек. Большасьць ахвяраў – 51 чалавек, былі выхадцамі з Банглядэш, рэшта паходзіла з Марока, Эгіпту, Чаду ды іншых афрыканскіх дзяржаў.
Паводле дадзеных Высокага камісара Аб’яднаных Нацый па справах уцекачоў, кожны чацьвёрты, што намагаецца пераадолець водны шлях з Лівіі да Італіі, гіне. Такія статыстычныя дадзеныя вынікаюць з падлікаў праведзеных у першыя 4 месяцы 2019 года.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт