Букмэкеры робяць стаўкі: якое імя для сына выберуць герцагі Сасэкскія
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        07.05.2019 08:10
                    
                    Прынц Гары і Мэган сталі бацькамі. Учора раніцай Мэган Маркл нарадзіла хлопчыка. 
                
	PAP/EPA/WILL OLIVER
                     
Букмэкеры робяць стаўкі: якое імя для сына выберуць герцаг і герцагіня Сасэкскія
Прынц Гары і Мэган сталі бацькамі. Учора раніцай Мэган Маркл нарадзіла хлопчыка. Хлопчык важыць 3,2 кг. Ён і маці адчуваюць сябе добра. Гэта першае дзіця брытанскай каралеўскай пары.
Прынц Гары сказаў у панядзелак, што зьяўляецца «вельмі шчасьлівым» пасьля народзін свайго першага дзіцяці. Ён падкрэсьліў, што разам з Мэган яшчэ ня выбралі імя для сына. Гары адзначыў, што ў бліжэйшым часе яны пакажуць першы здымак сына і аб’явяць імя.
Букмэкеры спадзяюцца, што новы член каралеўскай сям’і атрымае імя Артур, Джэймс ці Філіп.
Першай пра нараджэньне хлопчыка даведалася каралева Лізавета ІІ і яе муж Філіп, а таксама бацька Гары і насьледнік трону прынц Чарльз, прынц Уільям і яго жонка Кэйт.

ав